Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адбылося пасяджэнне жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Дата: 24 августа 2017 в 10:16, Обновлено 29 августа 2017 в 10:48
615 просмотров

23 жніўня 2017 года на базе нашай установы адукаціі адбылося пасяджэнне жнівеньскай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Былі падведзены вынікі працы за 2016/2017 навучальны год,  вызначаны мэты і задачы на новы  навучальны год, прыняты метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу з улікам вынікаў за 2016/2017 навучальны год. Кіраўніком метадычнага аб’яднання Кенко Г.Ч.  (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні”) разгледжаны  пытанні нарматыўнага  прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2017/2018 навучальным годзе. Настаўнікамі Мінкевіч Т.А. (ДУА “Сярэдняя школа  № 6 г. Смаргоні”), Цялега А.П. (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”),  Пашкевіч Л.П. (ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні”), Васілеўскай Т.І. (ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”) прадстаўлены эфектыўны педагагічны вопыт. Радзіён Л.У.  (ДУА “Гімназія г. Смаргоні”) прэзентавала работу творчай групы па тэме “Метадычнае і дыдактычнае забеспячэнне працэсу падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.