Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа па гiстарычным мiнулым Смаргонскага краю

Дата: 15 сентября 2017 в 07:01, Обновлено 15 сентября 2017 в 07:06
567 просмотров

Беларусь! Для мяне ты святая зямліца!
Нібы родная маці, ты свецішся ласкай сваёй!

Падарожжа па гiстарычным мiнулым нашага роднага Смаргонскага краю у 6"А" класе пачалося з наведвання школьнай бiблiятэкi. Таццяна Антонаȳна Малько падрыхтавала пазнавальную вiктарыну «Смаргонь i ваколiцы». Вучнi з захапленнем шукалi адказы на пытаннi i самастойна спрабавалi супаставiць гiстарычныя падзеi з iмёнамi вядомых людзей Смаргонi. У бiблiятэцы вучнi наведалi выставу кнiг, прысвечаную гiсторыi Смаргоншчыны. Прыемна разглядаць фотаздымкi ȳ кнiгах i ȳспамiнаць экскурсii i паходы ȳ Залессе, Солы, Кушляны. Шасцiкласнiкi таксама ȳспомнiлi першы ȳрок «Беларусь-мая Айчына!» у школьным музеi, успомнiлi, як цiкава Ларыса Уладзiмiраȳна разпавядала пра заснаванне нашага горада, пра баранкi i мядзведжую акадэмiю. Вучнi ȳважлiва сочаць за мерапрыемствамi ȳ нашым горадзе i ȳспомнiлi,што фестываль-кiрмаш «Смаргонскiя абаранкi» адбудзецца 16 верасня i вырашылi ȳсiм класам наведаць гэта свята.

Фоторепортаж "Падарожжа па гiстарычным мiнулым Смаргонскага краю"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.