Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Усяму пачатак — родная мова
Дата: 20 февраля 2018 в 23:04, Обновлено 23 февраля 2018 в 15:11
Автор:
Захаревская Т. В.
809 просмотров
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і 21 лютага свет 21-ы раз адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў нашым рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў, і палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Гэтае свята — нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой размаўлялі нашы продкі.
Няхай сёння беларуская мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Каб гэтага не адбылося, вялікія намаганні прыкладваюць настаўнікі.
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.(Якуб Колас)
Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (Іван Мележ)
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Янка Сіпакоў)
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.
Телефоны: (01592) 2 87 92 , (01592) 2 92 17, (01592) 2 87 91 , (01592) 4 68 07, (01592) 2 87 90, (01592) 2 92 17
Email: sch3-smorgon@mail.grodno.by
© 2011 - 2025
ООО "Образовательные системы"