Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы ў лагеры “Алые паруса”

Дата: 19 июля 2018 в 14:42, Обновлено 20 июля 2018 в 19:26
765 просмотров

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі
Змалку трэба моцна бараніць…
Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай
Мовы матчынай запомні карані…

Пімен Панчанка

Для выхаванцаў другой змены лагера “Алые паруса” сярэдняй школы № 3 ў рамках тэматычнага дня “Дзень роднай мовы” 18 ліпеня гучала беларуская мова — адна з самых прыгожых і багатых у свеце. Дзеці чыталі вершы на роднай мове, гаварылі пра яе адметнасць, прыгажосць, мілагучнасць у гульні-падарожжы «Беларусь мая сінявокая».

Затам адбыўся інтэлектуальны турнір "Пазнай Беларусь - і ты яе палюбіш". Удзельнікі турніру змаглі пашырыць свае веды пра непаўторнасць і багацце нашай беларускай мовы, узгадаць імёны вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, імёны паэтаў Смаргоншчыны, усіх, хто зрабіў ці робіць свой уклад у развіццё беларускага пісьменства, беларускай паэзіі і творчасці. Турнір складаўся з чатырох геймаў: размінкі "Загадкі з роднай хаткі", "Партрэтнай галерэі", конкурсу капітанаў "Цудоўная і таямнічая родная мова" і гульні "5х5". Прадоўжыўся дзень вясёлымі гульнямі ў раённым Цэнтры культуры і запальнай дыскатэкай. У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў, у конкурсе уласных твораў, прысвечаных мове, а таксама ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў. Выхаванцы лагера “Алые паруса” атрымалі шмат незабыўных уражанняў ад цікавага адпачынку.

Фотальбом "Дзень роднай мовы ў лагеры “Алые паруса”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.