Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Літаратурная гасцёўня “Няма дарогі іншай у паэта, апроч адной дарогі – да людзей”

Дата: 19 января 2019 в 15:07, Обновлено 6 марта 2019 в 14:09
716 просмотров

19 студзеня для вучняў 7-11 класаў адбылася літаратурная гасцёўня “Няма дарогі іншай у паэта, апроч адной дарогі – да людзей”, якую падрыхтавалі вучні сумесна з настаўнікамі гісторыі сярэдняй школы № 3 г. Смаргоні Ларыса Уладзіміраўна Багдасар’ян і Вольга Яўгеньеўна Гакуць. У госці да нас завітала наша зямлячка – паэтка і празаік Таня Скарынкіна, былая вучаніца нашай школы. Удзельнікі клуба “Вытокі” прапанавалі паслухаць вершы і песні паэтаў-землякоў. Так, напрыклад, прагучала песня на верш Уладзіміра Някляева “Родны мой горад, любоў мая”.

Смаргоншчына… Гэта і ёсць той казачны куточак Беларусі, дзе нараждаюцца, жывуць і твораць сапраўдныя паэты: Мар’ян Дукса і Уладзімір Някляеў, Ала  Клемянок і Вера Вайцюль, Алесь Жамойцін і Таня Скарынкіна… У час гасцёўні гучалі вершы, прысвечаныя лёсу беларусаў і старонкам нашай гісторыі. Вершы выразна прачыталі Ангеліна Ізафатава і Мацвей Кажарновіч, Вольга Рудая і Міраслава Батура, Даніла Гакуць, Іван Філіповіч і іншыя вучні ўстановы адукацыі. Таксама прагучалі творы “Гарманіст”, “Я нарадзіўся ў 43-м” і іншыя. Настасся Шыхалёва прачытала верш Уладзіміра Някляева “Праводзілі да дома”. Творы нашых паэтаў адгукаюцца на кожную жыццёвую і працоўную падзею. 
Сустрэча з Таняй Скарынкінай – сустрэча з сапраўдным мастацтвам слова. Хлопчыкі і дзяўчынкі зацікаўлена слухалі вершы і цікавыя гісторыі, а потым таксама чыталі творы Тані Скарынкінай, разглядалі выставу кніг.  Вучні задавалі пытанні Тані і даведаліся шмат цікавага, а таксама якія творы паэткі хутка  ўбачаць свет. На літаратурнай гасцёўні прысутнічалі таксама педагогі школы. 
Мы вельмі ўдзячны за жывое слова, якое гучала і на рускай, і на беларускай мовах. Дзякуй за размову, наша  Таня Скарынкіна!

      

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.