Паломніцка - краязнаўчая экскурсія па праваслаўных храмах Смаргоншчыны
9 красавіка вучні IХ класа сярэдняй школы № 3 г. Смаргоні прынялі ўдзел у паломніцка -краязнаўчай экскурсіі па праваслаўных храмах Смаргоншчыны. Дамапог арганізаваць экскурсію айцец Міхаіл, настаяцель храма Віленскіх мучанікаў, які не адзін год супрацоўнічае з установай адукацыі.
У школе дзейнічае факультатыў "Основы православной нравственности", які вядзе настаўнік гісторыі Багдасарьян Ларыса Уладзіміраўна. Навучэнцы наведалі храм Віленскіх мучанікаў, затым накіраваліся ў храм святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Рыбакі. Тут гасцінна сустрэў настаяцель храма, а таксама пра гісторыю Праваслаўя на Смаргоншчыне расказаў навуковы супрацоўнік сядзібы Агінскага Грыбанаў Васіль Вітальевіч. Далей шлях ляжаў у храм-капліцу ў гонар іконы Божай маці "В скорбях и печалях утешение", затым накіраваліся ў царкву в. Міхневічы. Настаяцель храма расказаў пра яго гісторыю, а таксама пра падзеі, звязаныя з Першай Сусветнай вайной, дапамагаў яму 92-гадовы званар царквы Рубан Е. І. Такія паездкі ўражваюць і дапамагаюць пазнаваць гісторыю сваёй малой радзімы.
Фотаздымкі "Паломніцка - краязнаўчая экскурсія па праваслаўных храмах Смаргоншчыны"
Телефоны: (01592) 2 87 92 , (01592) 2 92 17, (01592) 2 87 91 , (01592) 4 68 07, (01592) 2 87 90, (01592) 2 92 17
Email: sch3-smorgon@mail.grodno.by