Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вуліцы з ваеннымі імёнамі

Дата: 8 апреля 2019 в 11:22, Обновлено 17 мая 2019 в 13:39

Больш за 70 гадоў назад адгрымелі баі на нашай беларускай зямлі, з руін узняліся гарады і вескі, пабудаваны новыя і не забыты тыя, якія былі спалены фашысцкімі акупантамі. Лёс кожнага горада і паселка нашай Радзімы звязаншы з Вялікай Айчыннай. Гісторыя гэтай вайны жыве побач з намі ў музеях, у помніках, у назвах вуліц. Часта за мітуснёй і клопатамі мы не ведаем, чыё імя на шыльдачцы той ці іншай вуліцы, не ведаем, што за ім стаіць не проста лёс чалавека і салдата, а ўзор чалавечай доблесці і мужнасці.

ВУЛІЦА ТАНКІСТАЎ

Пачнеца наша экскурсія ў цэнтры горада ад месца перасячэння вуліц Леніна, Гагарына, Савецкай і плошчы Леніна па вуліцы Танкістаў.  Ад брацкай магілы пралягла вуліца да раённай бальніцы.

Вуліца Танкістаў адна са старэйшых у нашым горадзе, яна вядома  з 1622 года пад назвай Скамарохавая, затым Мядзведская. Смаргонь у тыя гады была ўладаннем Зяновічаў. У цэнтры мястэчка  знаходзіўся рынак, ад якога разыходзіліся пяць вуліц: Віленская, Крэўская, Дворная, Касцельная і Скамарохавая. На апошняй было ўсяго 9 двароў. У той час, асабліва пры Радзівілах, Смаргонь славілася сваёй школай дрэсіроўкі мядзведзяў, так званай “Мядзведжай акадэміяй”. Адсюль і мядзведзь на гербе сучаснай Смаргоні. Скамарохі вадзілі выхаванцаў акадэміі па ўсей тагачаснай Еўропе. А знаходзілася “акадэмія”  ў канцы вуліцы Скамарохавай (а пазней, аж да 1939 года Мядзведскай) прыблізна насупраць могілкаў. Там была вялікая гара, на схіле якой выкапалі ямы, дзе дрэсіравалі мядзведзяў. У канцы 20-х гадоў пры пабудове каменнага маста праз Гервятку, польскія ўлады загадалі “зрэзаць” гэты пагорак і засыпаць зямлей вялікую лагчыну ў канцы сучаснай вуліцы.

Пасля ўз’яднання з Усходняй Беларуссю Рыначная плошча была перайменавана ў плошчу Свабоды, а вуліца атрымала назву ў гонар савецкіх танкаў.Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Смаргоні стаяў 52-гі супрацьтанкавы дывізіён 24-й Жалезнай Самара-Ульянаўскай стралковай дывізіі пад камандваннем генерала  К.М. Галіцкака. Размяшчаўся ваенны гарадок якраз у канцы вуліцы Танкістаў, у будынку гандлёвай школы, на тэрыторыі цяперашней раённай бальніцы. У жніўні 1941 года фашысты перетварылі гарадок у лагер для ваеннапалонных, дзе ўтрымлівалася прыкладна тысяча чалавек. Адсюль вадзілі палонных пешшу по вуліцы на работы ў горад і на чыгунку. Тут жа, ля старых могілкаў, расстрэльвалі. Пасля вайны на терыторыі лагера выяўлены магілы загінуўшых, у  адной з іх пахавана 320 чалавек. Памяць аб іх ушанавана памятным знакам на тэрыторыі раённай бальніцы.

Насупраць дома правасуддзя захаваўся вялікі драўляны дом з акенцамі, дзе заслужаны дзеяч культуры Аляксандар Анісімавіч Дзяруга. Дарэчы, ён  і пахаваны зусім недалёка, на старых гарадскіх могілках.

Могілкі на горцы прі зліцці рэчак Оксны і Гервяткі абнесены каменнай акародкай. Па непацвержаных звестках даследчыкаў, гэта старое гарадзішча і сапраўды месца мае ўсе прыкметы старажытншаго паселішча.

Тут знайшлі апошні прытулак шмат знакамітых людзей нашага горада, напрыклад  І. Сініцкі, А. Дзяруга, В. Сінкевіч. Могілкі маюць культурнае і гістарычнае значэнне.

Ад могілак накіроўваемся ў канец вуліцы Мікалая Гастэлы. На месцы былога сквера пабудаваны два шматпавярховыя дамы і Дом правасуддзя, таму заўжды многа машын і людзей. Будынак аддзела міліцыі адзін са старэйшых у горадзе і таксама мае сваю цікавую гісторыю. Пабудаваны ён, як кажуць, за польскім часам, у 1924 годзе, як будынак паліцыі. З той пары ён шмат перабудоўваўся і цяпер мае даволі сучасны выгляд. На фасадзе будынка вісіць сціплая мемарыяльная дошка смаргонскім міліцыянерам, якія загінулі ў 1944-1946 гг. у барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады. Устаноўлена дошка ў 1965 годзе дзеля ўшанавання памяці А. Камінскага, А. Сташкевіча і С. Ермаловіча. Дарэчы, Смаргонскі аддзел унутраных спраў мае свой музей з цікавымі экспанатамі.

ВУЛІЦА МІКАЛАЯ ГАСТЭЛЫ

Вуліца М. Гастэлы - адна са старэйшых вуліц нашага горада,  вядомая з 1788 года пад назвай Гарбарная. Захаваўся яе фотаздымак, зроблены яшчэ да Першай сусветнай вайны вядомым смаргонскім фатографам Шэрам- яго атэлье знаходзілася менавіта на гэтай вуліцы. Такую назву яна атрымала таму, што тут жылі ў асноўным рабочыя- гарбары. Наогул, Смаргонь перад Першай сусветнай вайной была буйным цэнтрам скураной вытворчасці ва ўсім Паўночна-Заходнім краі. Тут налічвалася больш за 30 гарбарных заводаў.

Геаграфічна вуліца захавалася да нашага часу амаль нязменнай, але дзве вялікія вайны і мірныя перабудовы змянілі яе воблік. Няма драўляных дамоў і тратуараў, якія зніклі яшчэ ў вогнішчы Першай сусветнай. Два завулкі, як і цяпер, звязвалі яе ў 1905 годзе з вуліцай Мядзведзскай (Танкістаў), а невялікі праход з высокім мосцікам праз Оксну- з вуліцай Зарэчнай (Іванова).

У будынку былога ЗАГСа, які быў знесены напярэдадні 500-годдзя Смаргоні, раней знаходзіўся гарсавет, а да вайны былі цукерня і крама Шульмана.

Сучасная вуліца і цяпер вельмі ціхая і ўтульная, на ёй з’явіліся прыгожыя катэджныя будынкі, асабліва ўражваюць прыгожыя каменныя агароджы. Тут жывуць ветлівыя, пыгожыя людзі. Дарэчы, на вуліцы Гастэлы жыў з бацькамі цяперашні ганаровы жыхар нашага горада-беларускі публіцыст, перакладчык і дыпламат Уладзімір Шчасны. Тут жывуць прадстаўнікі розных прафесій, шмат ветэранаў, старажылаў нашага горада, ад якіх можна даведацца вельмі многа цікавага.

Вуліца М. Гастэлы
80-е гады мінулага стагоддзя
Палац Шлюбаў

ВУЛІЦА АЛЯКСАНДРА ІВАНОВА

Ад плошчы Леніна па мастку праз раку Оксну праходзім каля сучаснага прыгожага  Палаца шлюбаў і паварачваем на вуліцу Аляксандра Іванова. Ранейшая назва вуліцы – Зарэчная. Гэта вуліца адпавядала яе месцазнаходжанню: ад старажытнага цэнтра горада яна цягнулася па правым крутым беразе ўздоўж ракі Оксна. У Радзівілаўскім інвентары 1788 года згадваюцца чатыры двары за Окснай, так званыя навасёлы панскага двара. Можа гэта і было пачаткам будучай вуліцы?

Пачынаецца вуліца Іванова ля скрыжавання вуліц імя Леніна і Чырвонаармейскай ля магазіна “Анастасія” і Палаца шлюбаў, а заканчваецца новым катэджным паселкам ля парку Перамогі на скрыжаванні з вуліцай Камінскага ў напрамку на Вілейку. Ціхая і ўтульная, з маляўнічымі краявідамі на ўскрайку  горада. Тут няма вялікіх прадпрыемстваў і ўстаноў. Старой забудовы амаль не засталося, ды і адтуль, калі падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла першая лінія абароны рускіх войскаў.

У ліпені 1944  па вуліцы ішлі танкі генерала Асланава, вызваляючы наш горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод вызваліцеляў быў і Аляксандр Іваноў, у гонар якога названа вуліца пазней. Яму было лёсам наканавана жыць менавіта на гэтай вуліцы. Партызан, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, медалём  “Партызану Айчыннай войны” 1-й ступені. Нарадзіўся 6 красавіка 1924 года ў весцы Паруб’е Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Лейтэнант, старшы оперупаўнаважаны Смаргонскага райаддзела МУС. Загінуў ад рук бандытаў у жніўні 1950 года каля вёскі Войстам. Тады ж вуліцы Зарэчнай было прысвоена імя героя. Магіла А.С. Іванова знаходзіцца ў цэнтральным гарадскім парку.

У гарадскім парку ля магілы А. Іванова мы і закончым нашу экскурсію.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.