Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 ЛЮТАГА – СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля 2017 в 21:30, Обновлено 22 февраля 2017 в 22:39
548 просмотров

Свята роднай мовы традыцыйна праводзіцца ў нашай установе адукацыі ў дзень Міжнароднага дня роднай мовы. У арганізацыі свята мы імкнёмся да таго, каб да беларускасці ў гэты дзень дакрануўся кожны, ад першакласніка да дырэктара школы, кожны адчуў смак роднай мовы, далучыўся да скарбаў беларускага фальклору, лексікі, паэзіі.

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзіўная родная мова …
                  М. Танка «Родная мова»

У прызначаны дзень настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў сустракалі пры ўваходзе плакаты, якія нагадвалі пра свята і запрашалі прыняць удзел у свяце.

У 6 «Б» класе прайшоў конкурс «Падарожжа па краіне «Арфаграфія»
У 9, 11 класах – Моўны турнір

Свята роднай мовы ўсім спадабалася! Яно было вясёлым, шумным і вельмі карысным.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.