Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Да 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа
Дата: 10 ноября 2017 в 23:57, Обновлено 11 ноября 2017 в 00:05
Автор:
Захаревская Т. В.
412 просмотров
2017 год у Беларусі праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету
Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не аднопакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. Сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі, блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах, народныя паэты Беларусі Купала і Колас былі вельмі розныя па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет. Але складаныя купаласаўскага і коласаўскага талентаў былі аднолькавыя – гэта геніяльнасць і простасць. Яны зазірнулі ў душу беларусаў, паказалі іх характар, выказалі спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу "людзьмі звацца".
Да юбілею класікаў у нашай школе былі праведзены тэматычныя кніжныя выставы, віктарына “Зоркі першай велічыні на беларускім небасхіле”, інтэлектуальная гульня “Падарожжа па творах Я.Коласа, акцыя “Чытаем разам творы Я.Купалы і Я.Коласа”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Паклон прымі ад нас пясняр” (прысвечаная Я.Коласу), конкурс “Азбука твораў” (прысвечаны Я.Купалу і Я.Коласу). Вучаніца ХI класа Буця Катарына прыняла ўдзел у конкурсе на лепшы буктрэйлер на творы Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.
Телефоны: (01592) 2 87 92 , (01592) 2 92 17, (01592) 2 87 91 , (01592) 4 68 07, (01592) 2 87 90, (01592) 2 92 17
Email: sch3-smorgon@mail.grodno.by
© 2011 - 2024
ООО "Образовательные системы"